У гомельскай школе № 66 адбылося свята «Размаўляй са мной па-беларуску»
Мова – гэта светапогяд народа, плён працы многiх пакаленняў. Жыве мова – жыве народ. Мерапрыемства паспрыяла таму, кааб дзеці i дарослыя акунулiся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалi, як гучыць яна не толькi на ўроках. Хлопчыкi i дзяўчынкі «пабывалi» у лiнгва-экспедыцыi «Фальклорная мазаiка» па гiсторыi беларускага мовазнаўства, адказалi на пытаннi вiктарын «Перакладчыкi» i «Стравы беларускай кухнi».