17 гадоў таму ў Мінску незваротна зніклі апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і бізнесмен Анатоль Красоўскі
Увечары 16 верасні 1999 года Ганчар, які першапачаткова быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі і дапамог яму прыйсці да ўлады, а затым сышоў у апазіцыю, і яго сябар Красоўскі прыехалі ў лазню, размешчаную ў Мінску на вуліцы Фабрычнай, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынка і селі ў "Джып-Чэрокі", які належаў Красоўскаму.