Зажынкі былі з ліўнем і навальніцамі
Раённае свята “Зажынкі”, якое прайшло ў аўторак 12 ліпеня на полі СВК “Цельшына”, дало старт гарачай пары для хлебаробаў Ганцаўшчыны. Праграма святкавання на гэты раз была скарочанай, бо праз паўгадзіны пасля пачатку лінуў дождж. Арганізатары шкадавалі, што не удалося рэалізаваць усё запланаванае, а людзі старэйшага пакалення казалі, што калі на зажынкі ідзе дождж, то значыць будзе добры ураджай.