У Хатынічах адкрылі помнік растраляным у гады вайны
Помнік сям`і мясцовых вяскоўцаў, растраляных 12 ліпеня 1941 года нямецкімі карнікамі, быў урычыста адкрыты 6 мая ва ўрочышчы за вёскай Хатынічы Ганцавицкага раёна. Цяпер толькі помнік напамінае, што 75 гадоў таму на гэтым месцы адбылася страшная трагедыя – 5 чалавек з роду Куланоў злажылі галовы пад кулямі немцаў.