Мінівэн апынуўся ў канаве
З дапамогай крана прыйшлося даставаць аўтамабіль «Фольксваген-Шаран» з канавы, у якой той апынуўся пасля дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ў сераду раніцай 3 лютага на перакрыжаванні вуліц Чырвонаармейскай і Будаўнікоў у Ганцавічах, непадалёк ад чыгункі.