Барчакі на сходзе ўладу засыпалі пытаннямі, а раздзялаўцы – праігнаравалі
Па ўсіх вёсках Ганцаўшчыны ў сакавіку прайшлі сходы грамадзян. Прадстаўнікі розных арганізацый выязджаюць на сустрэчы, каб выслухаць скаргі вяскоўцаў. У некаторых жыхароў пытанняў і скаргаў бывае столькі, што спецыялісты іншы раз не ведаюць, што адказаць, другія ж сяльчане лічаць прысутнасць на такіх сходах дарэмнай тратай часу.