У цэнтры Масквы забіты лідар расійскай апазіцыі Барыс Нямцоў
У цэнтры Масквы на Васільеўскім спуску застрэлены Барыс Нямцоў. Пра гэта паведамляюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Палітык быў забіты чатырма стрэламі ў грудзі. «Ён ішоў па Вялікім Каменным мосце з дзяўчынай, невядомыя выскачылі з машыны, зрабілі чатыры стрэлы і схаваліся», — адзначыла крыніца.