Развагі, на якія падштурхнуў верш “Ці дажывем?”
Верш ганцавіцкай паэткі Cвятланы Локтыш “Ці дажывем?”, які я прачыла на літаратурнай старонцы “Пралеска” ў “Ганцавіцкім часе” за 21 кастрычніка 2014 года, вядома ж, быў напісаны пасля знакамітай заявы Прэзідэнта пра тое, што дзяржава прымусіць “тунеядцев” працаваць. Кожны з нас разумее, чым гэта выклікана. У дзяржаўным бюджэце не хапае сродкаў, каб утрымліваць звыш 2,5 мільёнаў пенсіянераў, больш за 20 тысяч дзяцей-сірот, звыш 60 тысяч інвалідаў.