Мастакі Пастаўшчыны
Анішчык ( Гутар) Ганна Анфімаўна, мастак. Нарадзілася 28.09.1959 г. у в. Кулакова. Скончыла Юнькаўскую васьмігадовую школу (1974), Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава (1979). Па размеркаванні працавала ў Гродне настаўніцай выяўленчага мастацтва і чарчэння ў СШ № 11. 3 1986 г. узначаліла студыю выяўленчага мастацтва абласнога Палаца піянераў і школьнікаў. За ўдзел у міжнародных біенале дзіцячай творчаці ў г. Торунь (Польшча) і г. Лімож (Францыя) была ўзнагароджана дыпломам 1-й ступені Міністэрства асветы БССР. Читать дальше...