Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
Все новости
Июнь
2022

«Рыбы» Міхаіла Рубіна на ўласную мелодыю

А ці ёсць увогуле — гэта агульназразумелая рэчаіснасць? А мо кожны мае толькі асабістыя ўражанні і па іх будуе ўласную карціну?

«Не люблю я цэтлікі розныя. Раблю душой, а не розумам»М. Рубін

Нядаўна вядомаму ў Віцебску паэту, музыканту і педагогу споўнілася  45. Цудоўны ўзрост. Збольшага сябе ўжо зразумеў, а наперадзе яшчэ доўгі жыццёвы шлях і новыя гарызонты для творчасці.

У сем гадоў Міхась прыйшоў у Рубаўскую музычную школу, каб навучыцца іграць на фартэпіяна, заадно і гітару асвоіў.

А потым скончыў Віцебскае музычнае вучылішча. Дзе яму пашчасціла сустрэцца з цудоўным педагогам Анатолем Іванавічам Церашам.

Эстраднае аддзяленне Інстытута культуры дадало новыя веды і творчыя знаёмствы.

Але аркестр музычнага вучылішча пад кіраўніцтвам Цераша — гэта альма-матэр Міхаіла Рубіна.

Першым праектам стаў  музычны гурт «Фу», які праіснаваў з 1993 па 2006 гады, сённяшні  Рубін лічыць яго самымі уплывовым.  Гаражны праект 2009 года — «Кубік Рубіна» стаў працягам тэмы.

Творчае жыццё музыкі за апошнія дваццаць гадоў было напоўнена разнастайнымі творчымі з’явамі: фестывалямі, конкурсамі і згуртаваннямі.  Сярод іх і праца з народнымі калектывамі «Кантраст» і «Экспромт», і з калектывамі музычнай школы, і праца з клезмерскім ансамблем «Аідышэ Нішоме», і ўдзел у фестывалях традыцыйнай яўрэйскай музыкі ў Менску, Кіеве, і Пецербурзе.

«Віцебскі лістапад» і конкурс «Бардаўская восень», тэатр-студыю аўтарскай песні «Віцебск» — немагчыма ўявіць без удзела Міхаіла.

У траўні з вялікім поспехам на сцэне КЗ «Віцебск» адбыўся  міні фестываль «Рубін-Фэст», які нарадзіўся ў 2016 годзе.

Спачатку гэта быў трыб’ют, дзе выконвалі песні Рубіна. А ў гэтым годзе ён набыў абрыс творчай вечарыны. Традыцыйна ў фестывалі прыняў удзел панк-рокер Мікіта Гушчанка, а харэаграфічнасць дзейству дадаваў маладзёжны тэатр «Кола».

З 2018 года Рубін робіць эксперыментальна-электронны праект «NUBIR». Гэта крыху гісторыі. Сам аўтар сказаў наконт свайго мінулага, што гэта было, але зараз цікавей тое хто ён ёсць у сучасным.

«Калі ў цябе нешта атрымалася ў 25 і ты жывеш гэтым — то лічы, што ты памер як творца»

Так кажа Міхаіл Рубін:

«Музыкай я займаюся з сямі гадоў Аднак, яна стала для мяне цікавай толькі тады, калі з’явілася магчымасць рабіць нешта сваё. Але, калі ты нешта выдумляеш — ты штораз робішся іншым.

Я тады гэта яшчэ не ведаў. Зараз ведаю. Я мяняюся пастаянна. Бо, калі ў цябе нешта атрымалася ў 25 і ты спрабуеш гэта паўтарыць — гэта твой канец як творцы.

Так вось пафасна, даруйце. Я пішу музыку, пішу вершы і пішу песні. Гэта ўсё вельмі рознае. Але зараз падыход мой амаль адзін: і верш, і нейкі твор я магу агучыць адразу ў дыктафон. Вядома, потым карэктырую.

У 21-22 навучальным годзе ў мяне было вельмі шмат вучняў. Я баяўся, ці хопіць мяне на іншае?

Вучні + складанасці + няспынны пошук . І вось яна — мая «схема невычарпальнасці».

Часам я пішу дзецям песенькі на ўроках. Шмат каго з іх гэта дадаткова матывуе. Яны — дзеці, вельмі ўсе розныя і таленавітыя, і звычайныя. Кожны нешта атрымае ад мяне. Стараюся даць максімум. Прыходзіцца быць адкрытым. А творца не можа быць адкрытым напоўніцу.

Можа ці не можа быць адкрытым творца я не ведаю. Але ўбачыла на мінулым Рубін-Фэсте і  на аўтарскім канцэрце  Рубіна ў Чацвёртай музычнай школе,  расхінутую ў шчырай размове душу аўтара.

Песні-балады пад гітарныя акорды гэта пра тое, што ў сэрцы і галаве. Тут адносіны да жыцця і адчуванні. У іх ёсць усё: і жорсткасць сучаснага, і лірычны смутак, і гумар, і боль, і радасць . Гэта не змястоўныя гісторыі.  Гэта стэк скульптара, які высякае музычны рытм пад характэрныя словы.

У мяне ўзнікла думка, што блюз, рок, джаз, які абгортвае тэксты, стварае абстрактны рэалізм мастацкае ўвасабленне жыцця.

Большасць твораў Рубін піша на свае вершы. Але ёсць і «амузычаныя» вядомыя рускія паэты «срэбранага веку» Хадасевіч, Ясенін, Аненскі і вядомыя беларускія паэты Колас, Багдановіч, Барадулін і сучасныя імены  Бурлак, Плотка, Ляшкевіч.

На канцэрце прагучала некалькі твораў на вершы Віктара Жыбуля.

Жыбуль паэт, які піша ў стылі паэтаў-аберыўтаў. (Згуртаванне рускіх паэтаў 20-х гадоў мінулага стагоддзя).

Менавіта «аберыўты» паўплывали на творчасць Рубіна. Для іх галоўнае  гратэск, алагізм і эмоцыі:

«Яшчэ існуе перакананне, што ў песні павінна быць нейкая гісторыя. Але ж гэта толькі адзін з магчымых падыходаў. Словы — гэта як «рыбы» для мелодыі. Аднак, я пішу іх раней за музыку. І яны вельмі важныя для мяне. Вядома, як і валоданне інструментам, гармонія твора і г.д.

Мае тэксты досыць асацыятыўныя. Музыка робіць іх іншымі. Любы выпадковы акцэнт мяняе ўсё. Аднойчы я вырашыў для сябе, што музыка раскрывае сэнс маіх сказаў»

 

«Дзеці не шукаюць сэнс. Яны проста слухаюць»

Тэксты Рубіна складныя, калі вы намагаецеся падагнаць пад звычны шаблон і простыя, калі зразумець пачуцці. Іх трэба слухаць адключыўшы штучныя і немаведама кім усталёваныя стандарты.

Непасрэднасць галоўнае, што адрознівае дзіця ад дарослага. Хочаш даведацца ісціну будзь нетрывіяльным як дзіця. Дзеці ўсё разумеюць шчыра і незалежна. І,здаецца, менавіта яны лепей разумеюць творы свайго настаўніка.

Цікава было даведацца ў чалавека, які болей за дваццаць гадоў прысвяціў музычнаму выхаванню дзяцей пра тое, якія яны дзеці XXI стагоддзя:

«Сучасныя дзеці – добрыя. Яны прыходзяць вучыцца і да кожнага можна знайсці падыход. Я не раблю з іх герояў класічнай гітары. Шчыра кажучы, я і гітарыст не класічны. Але амаль кожны дзіцёнак нешта знойдзе на маіх занятках і мы абавязкова  пасябруем і, як мінімум, знойдзем разуменне».

А яшчэ ў мяне ўзнікла пытанне чаму аўтарская песня = гітара? Мо таму, што гітара зручны інструмент, ці нешта яшчэ?

Міхаіл, вы — мультыінструменталіст, а чаму вашы тэксты часцей за ўсё афарбаваны  гітарнымі струнамі?

— Цікавае пытанне. Напэўна таму, што гітара не перашкаджае маім думкам. Яна не імкнецца быць лепшай. Гэта мая поліфанія — злучэнне зусім рознага: слоў і музыкі.

А мне са знаёмствам з Рубіным пашчасціла зрабіць адкрыццё аказваецца ў нас ёсць сур’ёзная сучасная музыка. Прафесійная і якасная.

Мо, калі небудзь, потым «славянска-базарны» Віцебск стане вядомым сучаснай музычнай культурай. Сучаснае мастацтва з Шагалам і Малевічам гэта ж візітная картка нашага любімага горада.

Мо і не потым. І не ў іншым жыцці…






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: Москва завершает переход на новый стандарт экстренной медпомощи


Спорт в России и мире
Москва

Команда подмосковного главка Росгвардии заняла призовое место на чемпионате Центрального округа по стрельбе из боевого ручного стрелкового оружия


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Дарья Касаткина

Теннисистка Касаткина заявила, что скучает по России, но пока не может приехать


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Опыт проведения Всероссийской акции «Вода России» представлен на межведомственном заседании в Ташкенте





Путин в России и мире
Москва

Путин поручил сократить время пути поездов от Москвы до Черного моря до 16 часов


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Минск не исключает попыток оппозиции оторвать часть территории Белоруссии в пользу НАТО




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Ru24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире

Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Баста

Девушке сделали предложение на концерте Басты: "Бери кольцо"



Москва

Минск на майские праздники обогнал по популярности Москву и Сочи

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net