«Спускаюць справу на тармазах». Сьвятлана Коржыч пра расьсьледаваньне сьмерці сына
Свабодай маці загінулага ў Печах салдата Аляксандра Коржыча распавяла, яксустракалася з абвінавачанымі, колькі каштаваў «целаахоўнік» для яе сына ўвойску, і чаму сьледчыя не адказваюць на яе званкі другі месяц.
Целапінчука Аляксандра Коржыча знайшлі на тэрыторыі вайсковай часткі ў барысаўскіх Печах3 кастрычніка 2017 году. Першапачаткова справа разглядалася як шараговы суіцыд.
Аднак пасьля розгаласу ў СМІ і асабістага ўмяшаньня Аляксандра Лукашэнкі ўСьледчым камітэце (СК) стварылі асобную групу для расьсьледаваньня сьмерцісалдата. Прэзыдэнт загадаў, каб Сьвятлана Коржыч — маці салдата — атрымаладоступ да некаторых сьледчых дзеяньняў.
Закраты трапілі каля 15 сяржантаў і афіцэраў, кіраўніцтва часткі АляксандраКоржыча страціла свае пасады, СК аднавіў расьсьледаваньне іншых выпадкаўсьмерці і траўматызму ў войску.
Маціне атрымлівае навінаў пра расьсьледаваньне сьмерці сына са сьнежняАднакз часам навінаў пра расьсьледаваньне гібелі Аляксандра Коржыча стала значнайменей, тэрміны расьсьледаваньня неаднаразова падаўжаліся. Апошні раз гэтаадбылося 6 лютага. У той дзень старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевічпаведаміў журналістам, што «падчас расьсьледаваньня выявіліся новыя фактынестатутных дачыненьняў як у частцы, дзе загінуў Коржыч, так і ў іншых».
Якстала вядома Свабодзе, маці загінулага салдата не атрымлівае навінаў прарасьсьледаваньне сьмерці сына са сьнежня. Па яе словах, сьледчыя не адказваюцьна яе тэлефанаваньні, яе больш не запрашаюць на допыты абвінавачаных. СьвятланаКоржыч расказвае, што ёй удалося даведацца з размоваў з абвінавачанымі ўсьмерці сына, а таксама пра свае чаканьні ад расьсьледаваньня.
«Прыяжджала мацізатрыманага афіцэра, пыталася, за што яе сын сядзіць»«Яведаю, што расьсьледаваньне сьмерці сына працягнулі. Наскевіч (старшыняСьледчага камітэту. — РС) сказаў, калі быў у Берасьці. Але я ніякіх дакумэнтаўне атрымлівала. Я ня ведаю, да якога чысла, мне ніхто нічога не сказаў.
Паведамлялася, што нейкія новыя факты, а якія? Апошні раз кантактавала сасьледчымі ў канцы сьнежня. Пісала ліст, прасіла вярнуць мне рэчы сына. Тамтэлефоны, іншыя асабістыя рэчы. Але мне нічога не вярнулі, паведамілі, што даканца сьледзтва ня могуць аддаць. А цяпер я званю ім, але ніхто не здымаетрубкі. Далі нумары мне для сувязі і не адказваюць. Не здымаюць трубкі. Ні ўСК, ні ў пракуратуры. І самі ня звоняць».
«Дамяне прыяжджала маці затрыманага ротнага афіцэра, знайшла неяк. „За што мой сынпавінен сядзець?“, — пыталася. Я ў яе ў адказ спытала, за што мой гніцьпавінен? Гаварыла, што яе сыну зараз за бязьдзейнасьць пагражае 12 гадоў. Але жён усё адно выйдзе, а мой... Кажа, што яе сын не вінаваты, што за ўсё маёрадказваў. Што ўсе афіцэры саскочылі, а яе сын зараз будзе адказваць за сьмерцьмайго. Я ёй адказала, каб яны самі цяпер з усім гэтым разьбіраліся. Хай яе сынза сабой усіх цягне: палкоўніка, маёра. Хай грызуцца, як ваўкі. Я думаю, янытам усе грошы атрымлівалі. У канцы тыдня яны забіралі карткі і ва ўсіх здымалігрошы. Не адзін Саша там такі быў».
«Салдат, якізнайшоў Сашу мёртвым, выказваў спачуваньні, плакаў»«Яў прапаршчыка гэтага (аднаго з затрыманых у справе аб сьмерці Коржыча. — РС)спыталася на допыце, якога банка ў яго асабістая картка. А ён ня ведае, ён ужозаблытаўся ў гэтых картках... Я думаю, што калі б у іх не было там добрага„даху“, то сяржанты „ляцелі“ б, прабачце, адразу... На допытах прысутнічалаяшчэ ў лістападзе. Вазілі мяне і ў Печы, і на допыты сяржантаў, афіцэраў наВаладарцы. У іх там у кожнага свой адвакат, яны добра падрыхтаваліся. Адвакаткамандуе: „Не гавары нічога, маўчы, маўчы“. Яны і маўчаць. Нічога ня ведаем,нічога ня бачылі, Сашу такога з мэдроты прывезьлі».
«Ябачыла таго салдата, які знайшоў мёртвым майго сына, мне прывозілі яго яшчэ ўлістападзе. Здаецца, з Навінак альбо зь СІЗА. Ён быў не ў сабе, падскокваў.
Пагаварыць адзін на адзін зь ім у мяне не было магчымасьці, прысутнічаўсьледчы. Пытаньні можна было задаваць у межах разумнага. Яны яго дапытвалі, аўжо ў канцы я магла нешта спытаць. Ён сядзеў, плакаў. Прасіў прыняць ягоспачуваньні. Гаварылі, што ён мае нейкае дачыненьне (да сьмерці АляксандраКоржыча. — РС), была такая інфармацыя... Гэты хлопец, які знайшоў Сашу, пяцьразоў паўтарыў, што Коржыч сам ня мог залезьці туды, дзе павесіўся. Гаварыў,што крэсла не было на месцы, што падумаў, быццам вісіць манэкен».
«Прастытуткумне прыводзілі, паказвалі... У Сьледчым камітэце. Я зьдзівілася, што гэта зажанчына. Аказалася, яна маці траіх дзяцей. Адзін з затрыманых у справе сьмерцісына быў у яе першым каханкам, яшчэ адзін — другім. „Хто больш заплаціць“, —сказала яна мне. Я ёй кажу: „Сьмелая вы жанчына“. Сашу яна ня ведала, навоштаёй мой Саша. Ёй трэба той, хто грошы мае».
«Зпрапаршчыкам, у якога знайшлі плястыкавую картку Сашы, я таксама гаварыла.
Спытала, чаму картка сына была ў яго. Адказаў, што пазычаў грошы. А картка ў яговыпадкова засталася, у кішэні. Ня ведаў, што Саша мне расказваў усё. І пра тое,што яго картка ў прапаршчыка, які ёю камунальныя паслугі аплочваў. Аказваецца,прапаршчык здымаў кватэру ў Менску, праскочыла такая інфармацыя. Я яму ісказала пра гэта, пра камунальныя паслугі. Ён адразу зьбянтэжыўся, закрыў рот».
«У банкуадмовіліся даваць выпіску з рахунку сына»«Адвакатаднаго з затрыманых сяржантаў гаварыў, што той у Сашы быў як целаахоўнік, іСаша плаціў за гэта. Аказваецца, што ў арміі прыходзілася плаціць целаахоўніку,каб выжыць. Кажа: „Саша заключыў са мной дамову аб ахове“. 20 рублёў такаяпаслуга каштавала. Я спытала ў яго, чаму ён тады ня справіўся з аховай сына.
Паглядзеў на мяне і сказаў, што аддасьць 20 рублёў. Я кажу, мне 20 рублёў нятрэба, прынясіце на могілкі, пакладзіце на магілку...»
«Самаадваката не наймала, навошта мне адвакат. Зараз буду глядзець. Але вунь уАрцёма Басьцюка маці ёсьць адвакат, а справу закрылі».
«Паглядзім,як яны сьледзтва павядуць. Можна ж узяць банкаўскую картку Сашы і паглядзецьрух сродкаў. Там жа ўсё відаць. Можна было па камэрах банкаматаў паглядзець,хто грошы здымаў. Я сама пайшла ў „Пріорбанк“, хацела папрасіць зьвесткі пабанкаўскай картцы сына. Мне там ніхто нічога ня даў. Сказалі, што Сьледчыкамітэт забараніў даваць мне выпіскі. Па тэлефоне таксама не далі».
«Яне магу ўсё расказаць, напэўна. Але калі пабачыла ўсіх гэтых сяржантаў, топадумала, дзе яны іх толькі сабралі? Хто іх выхоўваў? Ні адукацыі, анічога.
Адзін толькі выказаў спачуваньні. Я запыталася, ці не спрабавалі яны неяквыратаваць Сашу, дапамагчы яму? Адказаў, што выклікалі капітана і больш нічоганя ведаюць. Потым я з капітанам размаўляла, ён кажа, што ў яго 2000падначаленых і ён нічога ня ведае, а Сашу майго ў вочы ня бачыў».
«Забойства ў Магілёвеза ноч раскрыў. Паглядзім, як зараз разьбярэцца»«Каліб затрыманых сяржантаў добра ўзялі, то, я думаю, яны б усё расказалі. Што і яктам было. Да мяне падыходзілі на пахаваньні і сказалі, што мы, маўляў, баімсярасказваць, але адзін зь сяржантаў прыходзіў да Сашы ў мэдроту і сказаў, што ёнпавінен ім грошы за яе. За 10 дзён мэдроты — 150 рублёў. Уяўляеце? І гэтаармія».
«Ягенэральнаму пракурору гаварыла, што калі б у яго забраць тэлефон і пасадзіць упадвал бязь ежы, без вады, то як бы ён засьпяваў? Яны майго сына закінулі ўпадвал пабітага, а потым паслалі аднаго паглядзець, жывы ён альбо не, я такдумаю. Вось таму ў іх такія вэрсіі, што ў 17 гадзін знайшлі, а ў 17.40 толькіпаведамілі ў Барысаў. Там усё пакрыта цемрай. Я думаю, што замяшаны ўвесь афіцэрскісклад».
«Мнегаварылі, што справа на асабістым кантролі, што будуць дапамагаць. Але ніхтонічым не дапамог. Хадзіла ў ваенкамат, яны хацелі даведку аб складзе сям’і.
Спытала ў ваенкама, навошта я сына адпраўляла ў армію? Адзінага сына, гавару,забралі ў маці. Каб яго парвалі на кускі? Глядзеў на мяне, апусьціў вочы... Усемаўчаць, чакаюць».
«Прыходзілада мяне дэлегацыя жанчын, чые дзеці служаць. Сказалі, што мой сын — герой, штовыратаваў іншых салдат. Што яму абэліск трэба паставіць. Я кажу: „Стаўце“. Я ж,як прапаршчык, ня буду з працягнутай рукой хадзіць грошы зьбіраць на абэліск».
«Асабістаясправа на Сашу ляжала ў палкоўніка. У мяне ўсё запісана, што яны гаварылі.
Кажуць, тайна сьледзтва. Што мне тайна сьледзтва? Справа ў галоўнакамандуючага,чакаюць, што ён скажа. Вунь забойства ў Магілёве за ноч раскрыў. Сказаў, штосамыя жорсткія меры будуць прынятыя. А якія меры? Адхілілі палкоўніка. Гэташто, будуць справу спускаць на тармазах? Галоўнакамандуючы сказаў, шторазьбярэцца. Ну паглядзім, як ён разьбярэцца».
СК:расьсьледаваньне працягваецца
Якпаведамілі Свабодзе ў Сьледчым камітэце, расьсьледаваньне справы АляксандраКоржыча працягваецца, новая інфармацыя будзе данесеная да грамадзкасьці адразу,як толькі гэта будзе магчыма.
Поротников:
«Крупнейшие силовые ведомства нашей страны серьезно больны»Лукашенко наградилофицеров учебного центра, где погиб Александр Коржич
