На адным з маршаў у Гомлі ўпаў міліцыянт. На маладога чалавека за «гвалт» распачалі крымінальную справу
20 верасьня ў Гомлі праходзіў Марш справядлівасьці. На пляцоўцы каля цырку людзей сустрэў АМАП і пачаў разьбіваць калёну. Частка людзей прарвалася праз ачапленьне. У штурханіне адзін зь міліцыянтаў зваліўся на зямлю.