EUobserver: Эўразьвяз можа пашырыць санкцыі на бізнэсоўцаў, зьвязаных з Лукашэнкам
Як піша EUobserver, Аляксандар Лукашэнка мае сямейныя сувязі як мінімум зь дзьвюма кіпрскімі фірмамі: да дзьвюх тамтэйшых кампаніяў працы зь нерухомасьцю — Eastleigh Trading і Dana Holdings — мае дачыненьне нявестка Лукашэнкі Лілія, жонка ягонага старэйшага сына Віктара.