Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Октябрь
2020

Еўрапарламент заклікаў ЕЗ да больш жорсткіх санкцый супраць беларускага рэжыму

0

У Еўрапарламенце лічаць, што Еўразвязу варта падумаць над увядзеннем сектаральных санкцый у дачыненні да Беларусі.

Еўрадэпутаты рэкамендуюць Радзе ЕЗ прыняць дадатковыя меры ў дачыненні да беларускага рэжыму, пашырыць персанальны санкцыйны спіс і падумаць аб увядзенні сектаральных санкцый, паведамляе dw.com.

У Еўрапарламенце лічаць, што Еўразвязу варта падумаць над увядзеннем сектаральных санкцый у дачыненні да Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў рэкамендацыі Радзе ЕЗ і вярхоўнага прадстаўніка па знешняй палітыцы Жазэпу Барэлю па адносінах з Беларуссю. Гэты дакумент быў зацверджаны ў сераду, 21 кастрычніка. Як паведамляе карэспандэнт DW, „за” прагаласавалі 602 еўрадэпутата, 44 былі „супраць”, яшчэ 44 устрымаліся.

Якія санкцыі Еўрапарламент прапануе ўзмацніць

„Разгледзець сектаральныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, якія маглі б узмацніць ціск на рэжым, але не павінны прывесці да доўгатэрміновага негатыўнага ўплыву на насельніцтва”, — гаворыцца ў рэкамендацыі. Дакумент не з’яўляецца абавязковым да выканання, але Рада ЕЗ, якая вызначае знешнюю палітыку аб’яднання, павінна прымаць яго пад увагу.

Раней Еўразвяз ужо ўвёў санкцыі супраць 40 высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі, якіх у ЕЗ лічаць адказнымі за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцый пратэсту. На мінулым тыдні Рада ЕЗ вырашыла пачаць падрыхтоўку да ўнясення ў санкцыйны спіс і асабіста Аляксандра Лукашэнку, які абвясціў сябе прэзідэнтам Беларусі па выніках выбараў 9 жніўня. Еўрапарламент жа рэкамендуе дадаць у спіс не толькі Лукашэнку, але яшчэ і „значную колькасць” чыноўнікаў вышэйшага рангу і сярэдняга звяна,”адказных за парушэнні грамадзянскіх правоў і правоў чалавека”.

Еўрадэпутаты заклікалі таксама завяршыць працу па стварэнні механізму санкцый за парушэнні правоў чалавека. Адпаведную прапанову ў панядзелак Еўракамісія ўнесла. Яе яшчэ павінна зацвердзіць Рада ЕЗ. У сваёй рэкамендацыі Еўрапарламент заклікаў прымяніць гэты механізм супраць беларускіх чыноўнікаў, „уключаючы следчых і суддзяў, якія вядуць крымінальныя справы супраць палітычных зняволеных”.

У дакуменце дзеянні рэжыму Лукашэнкі названыя не толькі тымі, якія супярэчаць прынцыпам дэмакратыі, еўрапейскіх каштоўнасцяў і волі народа Беларусі, але і кваліфікуюцца як „крымінальныя”. Еўрапарламент „запатрабаваў неадкладна спыніць гвалт, жорсткія рэпрэсіі, катаванні і пераслед мірных пратэстоўцаў”. Акрамя таго, еўрадэпутаты лічаць неабходным правесці пільнае міжнароднае расследаванне „злачынстваў, учыненых супраць жыхароў Беларусі праваахоўнымі органамі”.

Дакумент заклікае Еўразвяз разгарнуць спецыяльную праграму падтрымкі „ахвяр палітычных рэпрэсій і міліцэйскага гвалту”: юрыдычныя кансультацыі, матэрыяльную і медыцынскую дапамогу, магчымасць для рэабілітацыі.

У гэтым кантэксце еўрадэпутаты заклікалі пашырыць санкцыі, якія дзейнічаюць з 2006 года і забараняюць пастаўляць у Беларусь сродкі, якія можна выкарыстоўваць для падаўлення пратэстаў. У гэты спіс яны прапануюць унесці, напрыклад, выведвальныя беспілотнікі.

Экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую еўрадэпутаты называюць „абраным прэзідэнтам у вачах народа Беларусі” і дадаюць, што па незалежных сацыялагічных апытаннях яна „атрымала больш за палову галасоў” на выбарах 9 жніўня. Пры гэтым Еўрапарламент спасылаецца на апытанне платформы „Голас”. Варта, праўда, адзначыць, што ў справаздачы „Голаса” гаворыцца толькі, што выбары сфальсіфікаваныя, але няма даных аб выніках галасавання, паколькі актывісты мелі магчымасць праверыць пратаколы толькі з часткі выбарчых участкаў.

Еўрапарламент заклікаў улады Беларусі пагадзіцца на дыялог з Каардынацыйнай Радай і як мага хутчэй правесці новыя, свабодныя і сумленныя выбары. На думку еўрадэпутатаў, сапраўдная канстытуцыйная рэформа ў Беларусі магчымая толькі пасля такіх выбараў.

Унесены ў дакумент і шэраг прапаноў, выказаных напярэдадні падчас абмеркавання Еўрапарламентам праекта рэкамендацыі. У прыватнасці, еўрадэпутаты выступаюць за стварэнне спецыяльнай місіі, сфарміраванай з былых прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў краін ЕЗ. Такая місія „павінна была б дапамагчы спыніць гвалт, спрыяць вызваленню палітычных зняволеных і затрыманых, а таксама праверыць на ўнутраным і міжнародным узроўні ўсе магчымасці стварэння ўмоў для інклюзіўнага палітычнага дыялогу ў Беларусі”, — гаворыцца ў прынятай рэкамендацыі.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о развитии инновационной экосистемы Москвы


Спорт в России и мире
Москва

Олимпийский чемпион Роман Костомаров поздравил победителей номинации «Экскурсия без границ» программы «Лига Экскурсоводов»


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
WTA

Потапова проиграла на старте турнира WTA-500 в Страсбурге


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Российский рынок одноразовой биоразлагаемой посуды: итоги 2023 г., прогноз до 2027 г.





Путин в России и мире
Москва

«СВЯТОЙ ЛЕНИН» помогает В.В. Путину улучшить либо вообще отменить налоги в обществе.


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Президент Камеруна получил послание от Президента Лукашенко




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Зеленский заявил, что обеспокоен заявлениями республиканцев в США


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Сергей Брановицкий

Продвижение Музыки. Раскрутка Музыки. Продвижение Песни. Раскрутка Песни.



Москва

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге об улучшении жилищных условий благодаря введению дополнительного маткапитала в Ленобласти

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net