Круглы стол са Святланай Ціханоўскай у Цэнтры Беларускай Салідарнасці
Сустрэча адбудзецца 20 кастрычніка і будзе прысвечана рэпрэсіям у дачыненні да беларусаў.
Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае на Круглы стол са Святланай Ціханоўскай у справах рэпрэсаваных беларусаў.
Сустрэча адбудзецца ў аўторак 20.10 а 15. 30 у Цэнтры Беларускай Салідарнасці па адрасе вул. Мазавецка 12, 3 паверх.
З прычыны эпідэміялагічнай сітуацыі колькасць месцаў абмежаваная. Калі вы зацікаўленыя прысутнасцю, то дасылайце свае заяўкі на info.cbs@protonmail.com.
Арганізатары з вамі звяжуцца.
На сустрэчы абавязковыя маскі, дэзінфекцыя і ўтрыманне дыстанцыі.
Беларускае Радыё Рацыя