Як атрымалася, што таленавіты папуліст страціў свой ранейшы электарат?
26 гадоў аднаасобнага праўленьня пры адсутнасьці паўнавартаснай зваротнай сувязі з грамадзтвам не мінулі бясьсьледна. Лукашэнка больш не адчувае электрычнае поле соцыюму. Самазабыўнае зачараваньне ўладай ператвараецца ў самаінтаксыкацыю.