Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Октябрь
2020

Германія, Польшча і Францыя выказаліся ў падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі

0

Краіны Веймарскага трохвугольніка "поўныя рашучасці" падтрымаць беларусаў у іх барацьбе за дэмакратыю, спыненне гвалту і рэпрэсій, вызваленне ўсіх палітвязняў.

За нацыянальны дыялог у Беларусі, які адкрые дарогу да правядзення сумленных і свабодных выбараў, а таксама ў падтрымку грамадзянскай супольнасці, „якая па-ранейшаму знаходзіцца пад націскам”, выказаліся міністры замежных спраў краін Веймарскага трохвугольніка (Германія, Польшча, Францыя) на сустрэчы ў Парыжы 15 кастрычніка.

У сумеснай заяве Хайка Мааса, Збігнева Рау і Жана-Іва Ле Дрыяна, якую апублікавала МЗС Германіі, асуджаюцца гвалт з боку беларускіх уладаў і адвольныя арышты пасля прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх не прызнаў ЕС. Новыя выбары павінны прайсці ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, у прысутнасці назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ, лічаць міністры. Яны падтрымліваюць пасрэдніцтва АБСЕ для спрыяння нацыянальнаму інклюзіўнаму дыялогу з беларускім грамадствам у цэлым, зноў заклікаюць да вызвалення ўсіх палітвязняў і адвольна затрыманых, дбайнага расследавання ўсіх парушэнняў правоў чалавека і супрацоўніцтва ў межах Маскоўскага механізму АБСЕ.

Міністры заклікаюць Еўракамісію распрацаваць комплексны план эканамічнай дапамогі дэмакратычнай Беларусі. Акрамя таго, Францыя і Германія выказваюць поўную падтрымку Польшчы і Літве ў сувязі з адкліканнем іх паслоў з Мінска, а ўсе тры краіны Веймарскага трохвугольніка гарантуюць адзіны адказ Еўропы па гэтай праблеме.

Германія, Польшча і Францыі „поўныя рашучасці” падтрымаць беларусаў, якія жывуць як у краіне, так і ў выгнанні, у іх барацьбе за дэмакратыю, спыненне гвалту і рэпрэсій, вызваленне ўсіх палітвязняў.

Комплекс мер падтрымкі грамадзянскай супольнасці будзе ахопліваць незалежныя СМІ, праваабаронцаў і жаночыя арганізацыі. У межах праграмы грамадзянскай супольнасці Германіі „Пашырэнне супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін Усходняга партнёрства і Расіі”, якая адкрытая для Польшчы і Францыі, будзе выдзелены 1 млн еўра для падтрымкі суб`ектаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, адзначаецца ў заяве.

МЗС Германіі нагадвае, што 12 кастрычніка міністры замежных спраў краін ЕС выказалі гатоўнасць пашырыць санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў, у тым ліку на Аляксандра Лукашэнку, калі сітуацыя ў краіне не зменіцца.

Веймарскі трохвугольнік быў створаны ў 1991 годзе міністрамі замежных спраў Германіі, Польшчы і Францыі для каардынацыі знешняй палітыкі і стымулявання агульнаеўрапейскай інтэграцыі. Адной з мэтаў было таксама гістарычнае прымірэнне трох краін. Папярэдняя сустрэча ў такім фармаце адбылася ў 2016 годзе.

belapan.by

Фота: DW






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин перечислил самые популярные виды туризма в Москве


Спорт в России и мире
Москва

"Спартак" не сумел обыграть "Пари Нижний Новгород"


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
WTA

WTA расстроила Рыбакину: подробности


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Лесной северный олень Прохор переехал в Керженский заповедник из зоопарка





Путин в России и мире
Москва

Мантуров: на инаугурации Путина 7 мая представят обновленный Aurus Senat


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Русских заявил о субсидировании новых авиарейсов до Минска




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире

Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Булат Окуджава

На Урале отметят 100-летие Булата Окуджавы



Москва

Эксперт: Сегодня мигрантам из КР самое время посмотреть другие рынки труда

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net