Італьянскія палітыкі бралі ўдзел у «Маршы вызваленьня палітвязьняў»
У мінулую нядзелю італьянскія палітыкі Андрэа Арлянда і Барбара Палястрыні ўзялі ўдзел у Маршы вызваленьня палітвязьняў у Менску. Арлянда напісаў у ФБ, што Эўропа павінна падтрымаць «дэмакратычную эвалюцыю гэтай краіны, непарыўна зьвязанай з нашым кантынэнтам і яго культурай».