Фонд міжнароднай салідарнасці дапаможа рэпрэсаваным у Беларусі
Дапамогу атрымаюць усе асобы, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў, былі звольненыя з працы або аштрафаваныя за ўдзел у забастоўках або пратэстах, былі адлічаныя з вучобы.
Фонд міжнароднай салідарнасці ўжо шмат гадоў падтрымлівае беларускае грамадства ў яго імкненні да свабоды, дэмакратыі і поўнай незалежнасці.
“З вялікай трывогай мы назіраем за тым, што цяпер адбываецца ў Вашай краіне, дзе пралітая кроў нявінных людзей і жорстка растаптанае іх мірнае імкненне да праўды і жыцця ў справядліва кіраванай дзяржаве. Мы захапляемся Вашай адвагай і рашучасцю”, – гаворыцца ў заяве Фонду.
У сувязі з гэтым Фонд падтрымае польскі план дапамогі рэпрэсаваным асобам у рамках урадавага плана “Салідарныя з Беларуссю”. Дапамогу атрымаюць усе асобы, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў, былі звольненыя з працы або аштрафаваныя за ўдзел у забастоўках або пратэстах, былі адлічаныя з вучобы. Пацярпелых просяць звяртацца на адрас электроннай пошты Фонду міжнароднай салідарнасці sekretariat@solidarityfund.pl.
Беларускае Радыё Рацыя