Немец з фонду Адэнаўэра запісаў новы рэп пра Беларусь. Гэтым разам палітычны.
Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу фонду Конрада Адэнаўэра (KAS, Konrad-Adenauer-Stiftung) запісаў песьню, у якой апісваецца палітычная сытуацыя ў Беларусі – пачынаючы ад рэакцыі на эпідэмію каранавірусу да цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі.