Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Август
2020

Што пішуць газеты за мяжой?

0

Масавыя пратэсты ў Беларусі. Сілавікі прымянілі зброю. Агляд сусветнай прэсы падрыхтаваў Кастусь Багушэвіч.

Масавыя пратэсты ў Беларусі. Сілавікі прымянілі зброю. Што пішуць газеты за мяжой? Падрабязнасці даведаемся ў аглядзе замежнай прэсы ад Кастуся Багушэвіча.  

Калі ў падаўленні пратэстаў Лукашэнка будзе дзейнічаць занадта жорстка і будзе шмат ахвяр, Захад разарве з ім кантакты і ўвядзе санкцыі. А як будзе дзейнічаць у такой сітуацыі Расея? Адказу пакуль няма, але польскай дыпламатыі рэкамендуецца рыхтавацца да баталій з Расеяй, толькі вось ці вытрымае яна іх? Польская Gazeta Wyborcza выходзіць з загалоўкам „Мы недаацэньвалі беларусаў”. Мы пераканалі сябе, што дыктатар Лукашэнка ўсыпіў грамадства і задушыў у ім дух супраціву пры дапамозе палітыкі рэпрэсіяў, якую сумяшчае з будаўніцтвам посткамуністычнай дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту. Калі ў канцы 2013 года на кіеўскай плошчы Незалежнасці сабраўся еўрамайдан, пратэсты падобнага маштабу ў Беларусі здаваліся нерэальнымі. Бо іх як такіх, калі не лічыць уцісканых уладамі нацыянальных элітаў, не было. Краіна, якая пачынаецца ў 50 кіламетрах ад Беластока, заставалася савецкай рэспублікай, населенай пазбаўленымі нацыянальнай самасвядомасці савецкімі людзьмі і якая знаходзіцца пад кіраваннем былога старшыні савецкага калгаса. З таго моманту, як адбыўся ўкраінскі майдан, прайшло ўжо больш за шэсць гадоў, а Беларусь, якая здавалася пасіўнай і аморфнай, ускіпела. Лукашэнка рыхтаваўся да фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў шмат тыдняў. Ён аддаваў распараджэнні аб заключэнні пад варту патэнцыйных сапернікаў і збіцці дэманстрантаў, запалохваў расейскім уварваннем і расправай з апазіцыяй па-сапраўднаму савецкімі метадамі. У нядзельны вечар пратэсты ўспыхнулі ў 20 гарадах. Гэта знак, што людзі перасталі баяцца. З’явіліся, на жаль, паведамленні аб першых забітых і параненых. Наколькі далёка зойдзе рэжым? Мяркуючы па маштабе пратэсных выступленняў, цана, якую давядзецца заплаціць Лукашэнку за ўтрыманне ўлады ў сваіх руках, будзе высокай і будзе вылічацца ў дзясятках, калі не сотнях ахвяр. Мы недаацэньвалі беларусаў, а таму не былі гатовыя да іх пратэсту. Еўрапейскаму звязу варта распрацаваць план на выпадак трагічнай эскалацыі напружанасці, каб надаваць гуманітарную дапамогу, прымаць параненых і бежанцаў. Ва ўмовах пандэміі каронавіруса, калі колькасць заражаных зноў пачала павялічвацца, гэта станецца вельмі складанай задачай. Варта таксама рыхтавацца да жорсткіх дыпламатычных баталій з Расеяй. У сітуацыі, калі мы не можам як у 2014 годзе разлічваць на падтрымку ЗША, гэта таксама будзе няпроста. Акрамя таго, мы павінны падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць, што кансалідуецца на нашых вачах. У першую чаргу гэта місія ляжа на плечы нашай дыпламатыі. Пытанне, ці справіцца яна з ім на фоне раскладання структур МЗС, таго, што адбылося за пяць гадоў знаходжання ва ўладзе „Права і справядлівасці”, абвастрэння адносін з саюзнікамі і палітыкай пагарды ў дачыненні да Усходу, якая раней была польскай спецыяльнасцю? – такім пытаннем завяршае публікацыю „Выборча”.

З рэзкай і канкрэтнай публікацыяй выступае сёння партугальская газета Politico. З Менску прыходзяць сведчанні таго, што ўжо не дыктатары аточаныя аб’яднаным ціскам дэмакратыі. Штодзённымі сталі махлярства, запалохванні, напады на свабоду — аўтарытарызм атачае дэмакратыю. Беларусь знаходзіцца далёка, і яшчэ адны падтасаваныя выбары на карысць «апошняга дыктатара Еўропы» не павінны выводзіць нас з сябе, слушна? Няслушна. Калі Аляксандр Лукашэнка — сапраўды перажытак сталінізму, які трымаецца за ўладу ўжо 26 гадоў, то тая лёгкасць, з якой ён пераабіраецца, спіс парушэнняў правоў чалавека і дэмакратычных асноў, які прыпісваецца яму, кампраметуючая цішыня Еўразвязу і ЗША — сігнал, які тлумачыць неспакой. Гэты сігнал узмацняе непрыемнае адчуванне таго, што ў нашы дні зусім не дыктатары аточаныя аб’яднаным ціскам дэмакратыі. Магчыма, гэта сведчанне таго, што аўтарытарызм атачае дэмакратыю. Калі да 2010 года Лукашэнку можна было лічыць карыкатурай, якая дэманструе ўстойлівасць загінулага Савецкага Саюза, цяпер ён ведае, што пачаў прыцягваць увагу. Лукашэнка можа выкарыстоўваць дзяржаўныя СМІ для сваёй перадвыбарчай кампаніі, не дапускаць сапернікаў да выбараў, можа з дапамогай паліцыі забараняць мітынгі, арыштоўваць апазіцыянераў ці не дапускаць міжнародных назіральнікаў на выбары. Свет яму і слова не скажа. Тое, што дзесяць гадоў таму было небяспечнай дзёрзкасцю і цягнула за сабой меры ў адказ з боку дэмакратый, стала нормай. Уладзімір Пуцін робіць тое ж самае ў Расеі, Эрдаган — у Турэччыне. Віктар Орбан і Яраслаў Качыньскі не следуюць іхнаму прыкладу ў Вугоршчыне і Польшчы толькі таму, што ў Еўразвязе яно таго не варта. Аўтарытарная хваля пад правадырствам Крамля ўмацоўваецца на Усходзе і ў Турэччыне. Здаецца, што Еўропа перастала плыcці па плыні, але не можа ёй супрацьстаяць. У канцылярыях ведаюць, што Пуцін не працягвае руку сваім паслугачам, напрыклад, Беларусі, але пры гэтым не адступае ад плану па дэстабілізацыі, які складаецца ў тым, каб прышчапіць і выгадаваць вірус аўтарытарызму ў целе еўрапейскіх дэмакратый. Больш за тое, у канцылярыях Еўразвязу адкрыта абмяркоўваюць гэты план. Дастаткова пачытаць нядаўнюю працу Цімаці Снайдэра «Шлях да несвабоды», каб гэты бок новай халоднай вайны быў цалкам зразумелы. Аднак ім не хапае смеласці, каб выступіць супраць парушэння элементарных правоў чалавека каля брамы Еўропы. Мы не ведаем, ці скончыцца гэта адступленне. І калі скончыцца, то калі. Вось таму нельга лічыць тое, што адбываецца ў Менску далёкімі падзеямі, якія да нас не маюць ніякага дачынення.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтаваў Кастусь Багушэвіч.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: В этом году к проекту «Открой#Моспром» присоединился один миллион человек


Спорт в России и мире
Москва

Рок-версия гимна Белогорска прозвучала на масштабном рок-н-мобе


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Андрей Рублёв

Рублев, Хачанов и Самсонова не поедут на Олимпиаду в Париже


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

О вызовах и возможностях России достижения углеродной нейтральности на форуме «Экология» рассказала Н.В. Лукина





Путин в России и мире
Москва

Эрдоган рассказал о переговорах Фидана и Путина на тему выборов в курдских районах в Сирии


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Лукашенко обратился к Рамафосе




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Трамп назвал Зеленского «величайшим торговцем» и пообещал разобраться с траншами Киеву


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Моргенштерн

Рэпер Моргенштерн заявил, что у него на счетах находится примерно 9 млн долларов



Москва

Специалистов МОЦОМД поздравили с профессиональным праздником

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net