СК пра падзеі ў Менску: 21 крымінальная справа
Па дадзеных СК, распачата 21 крымінальная справа ў Менску, Берасці, Гародні, Гомелі, Пінску, Полацку, Жлобіне, Лідзе, Салігорску, Бабруйску, Слоніме, Ваўкавыску.
10 жніўня з раніцы стала вядома аб тым, што пасля пратэстаў на вуліцах беларускіх гарадоў Следчы камітэт пачаў расследаваць крымінальныя справы. Пасля абеду з’явіліся падрабязнасці. Па дадзеных СК, распачата 21 крымінальная справа ў Менску, Берасці, Гародні, Гомелі, Пінску, Полацку, Жлобіне, Лідзе, Салігорску, Бабруйску, Слоніме, Ваўкавыску.
Крымінальныя справы былі распачатыя па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Гэта:
– арт. 293 «масавыя беспарадкі»; – 363 «супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучанае з ужываннем гвалту або пагрозай яго прымянення»; – 364 «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»; – 339 «Хуліганства»; – 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Фота: Бинокль