Міні-сэрыял «Чарнобыль» атрымаў прэмію BAFTA
Брытанская акадэмія кіно і тэлевізійных мастацтваў (BAFTA) прызнала «Чарнобыль» найлепшым міні-сэрыялам мінулага году. Фільм амэрыканскага тэлеканалу HBO перамог у сямі намінацыях з чатырнаццаці магчымых.