Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Октябрь
2019

Аграсядзібы Лепельшчыны ў міжсезонне

0

У Беларусі зарэгістравана больш за 2300 аграсядзібаў. У Лепельскім раёне налічваецца каля дваццаці.

У Беларусі зарэгістравана больш за 2300 аграсядзібаў. На пачатку 2006 года ў Беларусі было толькі 34 аграсядзібы. А ў 2018 годзе Беларусь ужо ў другі раз перамагла ў конкурсе часопіса National Geographic Traveler (Расея) як лепшая краіна для агратурызму і абышла Італію, Кітай, Бразілію і ЗША.

У Лепельскім раёне налічваецца каля дваццаці аграсядзібаў. Развіваць гэты накірунак на Лепельшчыне дапамагала Вольга Маханенка, якая ў той час працавала ў Лепельскім райвыканкаме ў аддзеле спорту і турызму. А развіццё аграсядзібаў у раёне пачыналася таксама з 2006 года, з таго часу паступова пачалі расці аграсядзібы на Лепельшчыне са сваёй асабістай адметнасцю. Нешта гаспадарам падказвала сама Вольга і дапамагала атрымаць ім фінансавую падтрымку на турыстычныя аб’екты ці інвентар, штосьці яны рабілі самі. Цяпер Вольга на пенсіі, але і далей працягвае займацца агратурызмам.

«Тут Радзіма мая, тут планіда, тут лёс…» – гэтыя словы нашага земляка пісьменніка Уладзіміра Міхно  – не пусты гук для гаспадароў аграсядзібаў Лепельшчыны», – кажа Вольга Маханенка. – Гэта розныя людзі па адукацыі, па сферы дзейнасці і жыццёвых інтарэсах, але іх аб’ядноўвае любоў да роднага краю, да таго месца, дзе яны жывуць. Таму іх агратурыстычная дзейнасць непасрэдна звязаная з развіццём свайго рэгіёну. Яны шмат робяць для добраўпарадкавання сваіх вёсак. Прымаюць актыўны ўдзел у папулярызацыі мясцовых традыцый і народнай культуры. Кожная аграсядзіба – гэта маленькі прытулак, цікавы абʼект на зялёным шляху „Края жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў”. Для тых, хто хоча вандраваць і знаёміцца з рэгіёнамі, запрашаем на Лепельшчыну! Вам будзе цікава!» Такімі словамі з гонарам і любоўю Вольга запрашае на Лепельшчыну вандроўнікаў да сябе і сваіх калегаў па справе.

 Аграсядзіба «У Гаўрылавіча» знаходзіцца ў вёсцы Двор-Парэчча, яна ўзнікла на Лепельшчыне ў 2010 годзе. Яе гаспадар – былы ваенны Аляксей Гаўрылавіч Часнакоў. Па словах гаспадара, аграсядзіба спецыялізуецца на рыбалцы, роварных экскурсіях ды лазні.

Прыняць гаспадар можа ў хаце да 9 чалавек разам з дзеткамі, для якіх у двары пабудаваная цудоўная драўляная горка для забаваў.

А яшчэ Гаўрылавіч робіць для сябе смачныя напоі з прыемнага гатунку вінаграду, які вырошчвае сам. А паход у яго лазню запомніцца надоўга не толькі ўтульнай атмасферай і гасціннасцю гаспадара, але і пахучымі зёлкамі.

Лепельскі край, як і Глыбоцкі, уваходзіць у так званы край Паазер’я. Таму, канешне, у першую чаргу гаспадары прапаноўваюць адпачынак, звязаны з азёрамі: рыбалка, купанне, прагулкі на катамаранах і лодках у добрае надворʼе, лазня з акунаннем у ваду ды проста назіранне за прыгажосцю акаляючай прыроды на лежаках.

 Але зімой не ўсё з агучанага можна прапанаваць турыстам, таму ў перыяд міжсезоння далучаецца яшчэ і правядзенне мясцовых традыцый, абрадаў і навучанне заезджых гатаванню мясцовых страў. А гэта таксама справа клопатная, бо нават не кожны турыст у наш час ведае, як распаліць печ ці пліту.

Таццяна Бекерава з вёскі Селішча на сваёй сядзібе «Дзедава спадчына»  вучыць менавіта гэтаму. У двары яе аграсядзібы турысты могуць скарыстацца не толькі мангалам, але і ўтульнай альтанкай з печкай, пабудаванай для праекта «Пачастунак пры дарозе». А яшчэ гэтая сядзіба вядомая тым, што тут падчас зімовага ігрышчы «Жаніцьба Цярэшкі» жартоўна ажанілі былога пасла Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана.

Таццяна з расповедаў сваіх родных знайшла і аднавіла ў лесе побач са сваёй вёскай крыніцу. Зараз туды набраць чыстай вады заязджае шмат людзей.

Як кажа Таццяна, ёй падабаецца займацца гэтай справай. Яна б задавальненнем кінула дзяржаўную працу бухгалтара і займалася б улюбёнай працай, але пакуль існаваць толькі за сродкі, якія прыносіць аграсядіба, немагчыма. Гэта, хутчэй, для яе хобі, як і для шматлікіх іншых гаспадароў аграсядзібаў, якія не займаюцца арганізацыяй банкетаў і вяселляў, а прасоўваюць мясцовыя традыцыі і культуру.

Лепельшчына вядомая тым, што там жыве шмат людзей, якія захоўваць мясцовыя традыцыі: ладзяць экспедыцыі, збіраюць фальклор, а потым праводзяць розныя абрады, ігрышчы, захоўваюць рэцэпты мясцовых страваў і дзеляцца імі з турыстамі і чытачамі пры дапамозе выдання кніг. 

Усе гаспадары сядзібаў на Лепельшчыне – людзі разнастайных прафесіяў, поглядаў, захапленняў. Але ўсіх іх абʼядноўвае любоў да таго, што яны робяць, і жаданне дарыць людзям прыемныя моманты.

У вёсцы Двор-Парэчча побач з сядзібай «У Гаўрылавіча» знаходзіцца аграсядзіба былога галоўнага лекара вайсковага шпіталя Паўла Глушаніна.

Спецыялізуецца сядзіба на кветках і раслінах, то бок сюды едуць менавіта аматары кветкаводства і садаводства. Гаспадар сядзібы нават з’яўляецца папулярным сябрам групы аматараў-кветкаводаў у інтэрнэце, у якой амаль 16 000 падпісчыкаў.

Сам ён па нацыянальнасці – расеец, таму ў асноўным аддае перавагу гасцям з Расеі. У адрозненне ад астатніх гаспадароў сядзібаў, Павел вядзе строгі адбор наведвальнікаў: не дазваляе курыць у сябе на тэрыторыі, не прымае турыстаў з жывёлай і, канешне, як лекар, ён супраць усялякіх кампаніяў, дзе ўжываюць алкаголь. Як кажа Павел, у адрозненне ад мясцовых жыхароў, піць ён не навучыўся, таму і займаецца справай. Але мясцовыя яго за гэта не надта паважаюць.

А наколькі цяжка ці наадварот, можа, каму здавалася б лёгка займацца агратурызмам, шчыра распавядае ўладальніца аграсядзібы, ініцыятар развіцця агратурызму на Лепельшчыне, старшыня грамадскага аб’яднання па развіцці турызму на Лепельшчыне Вольга Маханенка.

На думку Вольгі, тут, як кажуць, дзве навіны: адна – добрая, а другая – дрэнная. Добрая – гэта тое, што менавіта агратурызм – такі напрамак, які даў штуршок для развіцця турызму ўвогуле ў Беларусі. У Беларусі самы вялікі патэнцыял – гэта яе людзі. Дрэнная – для таго, каб гэтая галіна стала эканамічным накірункам, трэба дзяржаўныя выдаткі, і немалыя. А на сённяшні дзень, па словах Вольгі, яна не бачыць вялікіх укладанняў у гэтую сферу, каб Беларусь стала турыстычнай Меккай.

Больш падрабязнасцяў пра агратурызм на Лепельшчыны, вы можаце паслухаць у эфіры нашага радыё 23 кастрычніка ў перадачы «Краязнаўчыя кропкі» а 21.05 па беларускім часе. У Польшчы – на гадзіну раней.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о реализации программы реновации в районе Филевский Парк


Спорт в России и мире
Москва

В ОЭЗ «Технополис Москва» выпущена серия автомобилей для участия в чемпионате кольцевых гонок


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Екатерина Александрова

Екатерина Александрова уступила Линетт во втором круге турнира в Страсбурге


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

В выходные в Москве ожидается до 28 градусов тепла





Путин в России и мире
Москва

Путин перед поездкой в Минск встретился с патриархом Кириллом


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Лукашенко подчеркнул роль патриарха Кирилла в укреплении связей Москвы и Минска




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Политолог Бортник: Киев ждёт общий провал, если ВСУ останется без успехов до осени


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Сергей Лазарев

Сергей Лазарев представил эротический перфоманс на нижегородском концерте



Москва

Драку двух матерей на детской площадке в Люберцах сняли на видео

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net