Пасьля 5 дзён пратэстаў лідэр Каталёніі заклікаў Мадрыд да перамоваў
Кіраўнік ураду Каталёніі Кім Тора заклікаў да перамоваў з цэнтральным урадам Гішпаніі пасьля пяці дзён беспарадкаў на знак пратэсту супраць асуджэньня каталёнскіх лідэраў, якія выступаюць за незалежнасьць рэгіёну.