«Звычайна я ўключаю музыку, калі рэжу трупы» – апублікаваны фрагмэнты запісы забойства саудаўскага журналіста Хашогі
![«Звычайна я ўключаю музыку, калі рэжу трупы» – апублікаваны фрагмэнты запісы забойства саудаўскага журналіста Хашогі](https://gdb.rferl.org/B5CD8231-B663-442C-BCEB-906F2332EAED_w800_h450.jpg)
Год таму, 2 кастрычніка 2018 года, вядомы саудаўскі журналіст Джамаль Хашокджы зайшоў у консульства Саудаўскай Арабіі ў Стамбуле і больш зь яго не выходзіў. Турэцкія СМІ з самага пачатку заяўлялі, што яго там катавалі і забілі. Пазьней гэта пацьвердзіла і міжнароднае сьледзтва.