ЗША расьсьледуюць магчымую атаку Расеі на дыпляматаў у Вене
Улады ЗША расьсьледуюць прычыны зьяўленьня дзіўных болевых адчуваньняў у 24 амэрыканскіх чыноўнікаў, якія працуюць у Вене. У іх выявіліся неспэцыфічныя сымптомы, падобныя да так званага «гаванскага сындрому», пагаршэньня здароўя дыпляматаў, якое можа быць зьвязанае з узьдзеяньнем Расеі.