Генпракуратура Ўкраіны просіць адправіць Медьзвядчука пад варту
Украінскі апазыцыйны палітык Віктар Медзьвядчук, супраць якога распачатая крымінальная справа аб дзяржаўнай здрадзе, увечары 12 траўня прыйшоў на допыт у Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны. Пракуратура будзе прасіць суд адправіць Медзьвядчука пад варту. Суд аб меры стрыманьня можа адбыцца сёньня