Акрэсьціна ня мае патрэбы ў параўнаньні. Развагі нямецкага гісторыка пра тэрміналёгію і мінулае
Зь сярэдзіны жніўня ў тэлеграм-каналах, на пратэставых плякатах і ў інтэрнэце ўвесь час сустракаецца атаясамленьне «Акрэсьціна = Асьвенцім». Акрамя гэтага, часта кажуць пра «генацыд беларускага народу», згадваюць гестапа, 1937 год і НКВД.