«Даверчыя граматы былі падпісаныя Лукашэнкам. Я ня мог іх уручаць». Экс-амбасадар Беларусі ў Аргентыне — пра прычыны адстаўкі
Уладзімер Астапенка — ужо былы пасол Беларусі ў Аргентыне і па сумяшчальніцтве ў Чылі, Парагваі, Пэру і Ўругваі, а да гэтага — намесьнік міністра замежных спраў Беларусі. 23 верасьня, у дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, ён падаў у адстаўку.