Чаму каранавірус і Чарнобыль — браты-блізьняты
Мне як чарнобыльскаму ліквідатару сёлетні красавік моцна нагадвае красавік 1986 году. Ён такі ж сонечны і сухі і такі ж трывожны. У чарнобыльскую вясну трывога лунала ў паветры разам з радыяактыўным ёдам, сёньня — з каранавірусам.