«Малы, зачынены ў аўто, ашалела крычаў» — 4-гадовы сын праціўніка акумулятарнага заводу прысутнічаў пры затрыманьні
Раніцай 5 траўня быў затрыманы праціўнік будаўніцтва акумулятарнага заводу Віталь Шавяленкаў. Берасьцейскі блогер Сяргей Пятрухін у сваім допісе ў Фэйсбуку распавёў, як адбывалася затрыманьне актывіста, пры якім прысутнічаў 4-гадовы сын Віталя.