«Хай Лукашэнка пачуе народ!». Палешукі праз суботнікі адстойваюць возера Чырвонае
Жыхары вёсак ля возера Чырвонае (Жыткавіцкі раён) праводзяць суботнікі на вадаёме. Яны прыбралі сьмецьце, цяпер будуюць альтанкі і садзяць дрэвы. Усё — сваімі сіламі. Возера хоча далучыць да сваёй тэрыторыі Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Палешукі паўсталі супраць такога рашэньня.