Зброю вывезьлі ў Расею. Новыя падрабязнасьці справы аб крадзяжы аўтаматаў у Баранавічах
Расьсьледаваньне справы аб выкраданьні зброі і боепрыпасаў у адной з вайсковых часьцей Баранавічаў працягваецца, ужо затрымана 20 чалавек, паведамілі Радыё Свабода ў Сьледчым камітэце. Абвінавачаныя даюць прызнальныя паказаньні.