Сама меней 20 чалавек загінулі ў сутыкненьнях з паліцыяй у індыйскім штаце Кашмір
У выніку сутыкненьняў паблізу гораду Срынагар у індыйскім штаце Кашмір 1 красавіка загінулі сама меней 20 чалавек. Сярод іх, як паведамляюць улады, трое індыйскіх вайскоўцаў, 13 верагодных баевікоў і чацьвёра цывільных.
