Матка як дзяржаўная маёмасьць
Найлепш хлусьня спрацуе тады, калі яна будзе перамяшаная з праўдай. А калі гэта ўсё яшчэ і зьвязана з тэмай клопату пра здароўе, дык посьпех падманшчыкаў і падманшчыц забясьпечаны: хварэць і паміраць большасьць людзей дакладна не хоча. Ад пытаньня, з прычыны якога я пішу гэты тэкст, звычайна адмахваюцца як ад дробнага, няважнага і непрыстойнага. Але ніхто ніколі так і ня здолеў мне патлумачыць, як стан шыйкі маткі жанчыны ўплывае на яе здольнасьць кіраваць аўтамабілем, раскладваць прадукты па паліцах у супэрмаркеце ці вучыць дзяцей у школе. Читать дальше...