Чалы: Адбыўся «рэгулятыўны захоп» — айцішнікі паставілі карпаратыўныя інтарэсы вышэй за нацыянальныя
Чарговы госьць «Інтэрвію тыдня» — эканаміст Сяргей Чалы. Ён сьцьвярджае, што дэкрэт аб лічбавай эканоміцы нясе ў сабе шэраг небясьпекаў і патэнцыйна можа прывесьці да адмываньня ў Беларусі праз крыптавалюты брудных грошай з усяго сьвету, канстатуе, што айцішнікі змагаюцца за прывілеі для сябе замест права для ўсіх, і заяўляе, што Лукашэнка паверыў у ІТ-краіну як у Wunderwaffe, зброю-цуд.