Цэзій-137. Як Бураўкін не пусьціў мяне ў зону, а Шарэцкі суцяшаў студэнтаў, што радыяцыі няма
Журналістка Радыё Свабода Іна Студзінская стала жыве ў Менску. У чарнобыльскай зоне была толькі пры канцы 1980-х гадоў. Працуючы на Беларускім радыё, езьдзіла некалькі разоў у камандзіроўкі ў Брагінскі, Хойніцкі, Нараўлянскі, Валожынскі раёны на 2–3 дні. 23 жніўня 2016 году ўпершыню ў жыцьці праверыла, колькі цэзію ў яе арганізьме. Аказалася — 15,35 бэкерэля на кіляграм.