Месяц гаўптвахты за Бураўкіна
У савецкае войска праводзілі амаль як у космас. На доўгія два гады чалавек проста зьнікаў, а лісты ад яго маглі прыходзіць адкуль-небудзь з накрайсьветнай Камчаткі. Радзіму трэба было браць з сабой — у аб’ёме, паменшаным да памераў салдацкага заплечніка. Я ўзяў аднатомнік Генадзя Бураўкіна.