Заходнія журналісты знайшлі радыеактыўнае малако ў Беларусі, зь якога вырабляюць сыр «пармэзан» для Расеі
Карэспандэнты агенцтва Аssociated Press знайшлі на ўскраіне чарнобыльскай зоны адчужэньня ў Беларусі фэрму, якая вырабляе і прадае радыеактыўнае малако. Справа датычыць фэрмы Мікалая Чубянка ў Губарэвічах, якая знаходзіцца ўсяго за 45 кілямэтраў ад Чарнобылю. Журналісты ўзялі з сабою бутэльку малака з фэрмы для дасьледаваньня ў Менскім цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі. Выявілася, што ўтрыманьне радыеактыўнага ізатопу стронцыю-90 у прадукце ў 10 разоў перавышае гранічна дапушчальны ўзровень паводле стандартаў харчовай бясьпекі Беларусі. Читать дальше...