Мастак і ў «зоне» знаходзіць натхненьне. Карціны з турэмнай тумбы
Гэта пачатак публікацый аб адным маім знаёмым — Зьмітру Новікаву. Ён мастак. Але так склаўся лёс, што сядзіць Зьміцер у папраўчай калёніі і выйдзе яшчэ ня хутка. Аб гэтым цікавым чалавеку я вырашыў распавесьці вам, чытачам Радыё Свабода. У беларускіх турмах і калёніях сядзяць розныя людзі. Сярод іх сустракаюцца й таленавітыя. На жаль, ім рэдка ўдаецца праявіць свой талент. Справа ў тым, што пэнітэнцыярная сыстэма Беларусі накіраваная толькі на запужваньне. Пра тое, што чалавек будзе рабіць пасьля вызваленьня... Читать дальше...