Прафэсар крылатай мовы
Фразэалёгія – самая жывая галіна на дрэве мовазнаўства. Гэта вам ня коскі з працяжнікамі расстаўляць, не жаночыя і мужчынскія прозьвішчы на -а скланяць, не склады на фанэмы дзяліць. А – бачыць і адчуваць, як мова сьмяецца, смуткуе, выкпівае, іранізуе, насьміхаецца, жартуе, пагражае, кленічы насылае. У мудраслоўях – тысячагадовы досьвед народу, як быццам дзясяткі пакаленьняў адначасова прыселі на прызьбе і з табой пра жыцьцё-быцьцё гутарку вядуць. Як тут не прыслухацца? Іван Лепешаў больш за паўстагодзьдзя прыслухоўваўся да жывой мовы... Читать дальше...