Этымалягічная роднасьць
Я ніколі ня чуў, каб у Англіі гаварылі пра «братнія народы»: ангельцаў, шатляндцаў, валійцаў і ірляндцаў. І ў Францыі, Гішпаніі, Італіі не гавораць пра «братнія раманскія народы». Кроў суседзкую праліць — гэта калі ласка: ангельцы ірляндзкую і ўзаемна, французы — гішпанскую і ўзаемна, а вось у браты ніхто не напрошваецца. Здаецца, толькі ў славянаў, дый то далёка не ва ўсіх, не выходзяць з моды міжнацыянальныя мэтафары «брат», «братні», «братушкі». Быццам бы й рыторыка, але не зусім. Адна справа... Читать дальше...