Домрачава і палітвязьні. Ці павінны спартоўцы любіць «нашу» Беларусь
У спрэчках пра Алімпіяду ўжо амаль не кранаюць тэму неабходнасьці натуралізацыі замежных спартоўцаў, і галоўнае сёньня ў абмеркаваньнях – магчымасьць маральнага выбару і грамадзянскага ўчынку беларускіх чэмпіёнаў. Вось, тройчы палітвязень Андрэй Клімаў лічыць, што каб стаць сапраўднай гераіняй Беларусі, Дар’я Домрачава мусіць запатрабаваць вызваленьня палітвязьняў. Прыблізна пра тое ж гаворыць мой калега Віталь Цыганкоў, сыходзячы зь лёгікі: калі б яна прапанавала, «хто б яе не паслухаўся?». Пра натуралізацыю і сапраўды казаць няма чаго. Читать дальше...