Камандуючы аб’яднанымі сіламі NATO у Эўропе раіць ЗША разьмясьціць больш войскаў і караблёў у Эўропе
Пра гэта генэрал Кэртыс Скапароці заявіў на слуханьнях у камітэце ў справах узброеных сілаў у Сэнаце ЗША. Ён папярэдзіў, што пагроза з боку Расеі павялічваецца і адзначыў, што яго не задавальняюць магчымасьці ўзброеных сілаў ЗША, дысьлякаваных у Эўропе, стрымліваць Расею.