Непераканаўчы піяр. Невялікія высновы зь «Вялікай размовы»
Імпрэза пад назвай «Вялікая размова з прэзыдэнтам» задумвалася як рэзанансная піяр-акцыя, магчыма, як пачатак перадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніі. Невыпадкова Лукашэнка на ёй заявіў, што будзе балятавацца ў прэзыдэнты.