Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Февраль
2014
1
2
3
4
5 6
7
8
9 10 11 12 13 14
15
16
17
18
19 20
21
22
23 24
25
26
27
28

Чаму я не гляджу Алімпіяду

0
1994


Апошні раз я глядзела Алімпіяду так даўно, калі ўраджэнец Віцебскай вобласьці яшчэ не стаў першай і пакуль што апошняй выбранай асобай маёй радзімы. Я глядзела першую Алімпіяду, у якой Беларусь выступала як сувэрэнная дзяржава пад бел-чырвона-белым сьцягам. А паштовыя маркі «Лілехамэр 1994» са сьцягам, лыжнікамі і канькабежцамі я захоўваю дагэтуль. Тады мне было 12 год і мне падабаўся біятлён, прыгожыя сканцэнтраваныя твары канькабежцаў і дурацкія скачкі з трампліна.



Беларусь заваявала срэбра ў любімым беларускім відзе спорту — біятлёне, і першым сувэрэнным прызёрам гульняў ад Беларусі была Сьвятлана Парамыгіна. І ўжо тады на Алімпіядзе выступаў той самы Бьёрндален, праўда, ўзнагароды атрымліваў ня ён, а ягоны старэйшы брат. Вось так я аднойчы ў жыцьці паглядзела Алімпіяду. Пасьля гэтага са спартовых удзелаў Беларусі мне запомніліся толькі вельмі дзіўнае золата бягуньні Несьцярэнкі і хакейны матч Беларусь-Швэцыя 2002 года. А таксама антыдопінгавыя скандалы.



Акрамя таго, эра ў 1994-м годзе была яшчэ даінфармацыйная і што такое «вялікі спорт» тады не было шырока вядома. Гэта цяпер мне зразумела, што вялікі спорт адзін з самых складаных, брудных і заблытаных відаў спаборніцтваў і конкурсаў.




Фармакалёгія і Паралімпіяда


Зараз ні для каго не сакрэт, што вялікі спорт — гэта змаганьне каманд фармаколягаў і ад вяршыні чыстага чалавечага духу і цела там засталася толькі карцінка для наіўных заўзятараў. Прычым, наколькі сьведчаць антыдопінгавыя скандалы праз пару год пасьля спаборніцтваў — беларускія каманды фармаколягаў гуляюць не надта чыста. І складана зразумець, хто нават зьяўляецца большай ахвярай «бруднага спорту» — гледачы ці ўсе ж такі самі спартсмэны, якія праз пару год пасьля перамогі губляюць усё — у тым ліку і шанец на працяг кар’еры. У дадатак да гэтага на сёньняшні дзень мне не надта верыцца ў гуманістычныя прынцыпы алімпійскага руху для шырокага спажыўца. Калі б Алімпіяда сапраўды была гуманістычнай, то чаму не трансьлююць Паралімпійскія гульні? Чаму спартоўцы-паралімпійцы ня могуць удзельнічаць у адной і той жа Алімпіядзе зь іншымі спартоўцамі проста ў асобным падвідзе спартовых дысцыплін? Мне не здаецца гуманістычнай гэтая сэгрэгацыя і хаваньне «карцінкі» паралімпійскага руху і спаборніцтваў. Мала таго, менавіта ў Паралімпійскіх гульнях я, напэўна, гатова паверыць у моц чалавечага духу, сілу чалавечага цела насуперак фармакалёгіі і вялікай палітыкі вялікага спорту.




Вялікі спорт і вялікая палітыка


Зараз стала цікава, а ці быў 1994-м годзе біятлён «ведамасным відам спорту?» Сёньня шырока абмяркоўваецца, што каб прафэсійна займацца біятлёнам, неабходна уваходзіць хаця б фармальна ў структуры КДБ.



Ды ў ўвогуле, усе каляспартыўнае ў Беларусі цесна зьвязана з палітыкай. Нават пасьля залатой перамогі ў Алімпіядзе не кіраўнік дзяржавы ідзе ў Алімпійскую вёску павіншаваць спартсмэнку, а спартоўцаў вядуць да кіраўніка дзяржавы на «паці» — паказальна?! Ну, а па дзяржаўных навінах увогуле адчуваньне, што золата ў жаночым біятлёне выйграў сам прэзыдэнт.



Перад Алімпіядай складаюцца пляны па заваяваньні мэдалёў, пляны даводзяцца і навязваюцца, алімпійскім рэзультатам фактычна шантажуюцца спартовыя галіны — хто атрымае фінансаваньне і на што, каго куды возьмуць, а хто беспэрспэктыўны. А спартовыя карцінкі ўва ўсю выкарыстоўваюцца ў ідэалягічным сэктары. Я разумею, што вялікая частка спартоўцаў па вялікім рахунку закладнікі такой сытуацыі, але чым далей мы будзем гледачамі гэтай карцінкі, а яны маўклівымі саўдзельнікамі вялікай палітыкі ў вялікім спорце — тым далей нічога не зьменіцца. А можа так і трэба?




#распилиада


Есьць такі вядомы у сацыяльных сетках хэштэг пра расейскую Алімпіяду — сапраўды «бессмысленную и беспощадную». Немагчыма палічыць, колькі грошай было «расьпілена», непрыемна глядзець на тое, як спартоўцы і журналісты жывуць ува ўмовах бруднай вады з крану і «здвоеных талчкоў», разваленай мэблі і іншых «дробязяў». Таксама гледачы Алімпіяды могуць забыць пра масавыя забойствы сабак у Сочы, пра прымусовае высяленьне бамжоў, пра тое, што карцінка Сочы ствараецца за кошт зламанага жыцьця ягоных жыхароў — ім забаронена рухацца па пэўных частках гораду, яны не заангажаваныя на працу ў алімпійскіх аб’ектах. Няма канцэпцыі выкарыстаньня алімпійскіх аб’ектаў на карысьць гораду пасьля сканчэньня Алімпіяды. І потым будынкі Алімпійскіх гаргараў будуць ціха руйнавацца і старэць, ствараючы фон для мінорных фотаздымкаў.




Трэнды: пісаць Алімпіяду


Мільёны людзей сёньня жывуць у сацыяльных сетках. І Алімпіяда стала адной з галоўных тэмаў абмеркаваньня: тыя, хто глядзяць, спрачаюцца з тымі, хто не глядзіць, тыя хто не глядзіць, ныюць, што немагчыма схавацца ад алімпійскай тэматыкі. Зрэшты, ніхто не адмаўляе права кожнага карыстальніка пісаць так, каб адчуваць сябе нікалаем-озеравым-гэтага-фэйсбука, але збольшага Алімпіяда ў сацыяльных сетках нагадвае мэдыйна-сацыяльны-неразборлівы шум:



«Вы бачылі, як у Плюшчанкі на ягадзіцы дрыгнула цягліца ў трайным тулупе?» Дзесяць лайкаў. Пяць адказаў «о так!» «шыкоўна дрыгнула»

«Якія твары ў галяндзкіх канькабежцаў!»

«Хто гэта зараз прамазаў там? Не пабачыў»

«ДАША!!!1111» — некалькі дзясяткаў пастоў адразу пасьля гонкі Домрачавай.

Я не глядзела адкрыцьцё, але ведаю, што колца не адразу раскрылася, бо нават калі б я хацела ня ведаць гэтага, шанцаў схавацца ад гэтай інфармацыі ў мяне б не было.Таму што ад інфармацыйнага сьмецьця не схавацца.

---

Лічыце мяне цынічнай, але вось чаму я не гляджу Алімпіяду: мне не 12 год і я больш не веру ў гэтую карцінку.





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net