Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News
Декабрь
2020

Марш Народнага Абвінавачвання

0

Акцыі пратэсту праходзілі па-ранейшай тактыцы «ад двароў», у выглядзе маршу раёнаў альбо маршу суседзяў бяз выхаду на цэнтральныя вуліцы.

Сёння адбылося 120 мясцовых акцый і шэсцяў у розных мікрараёнах Менска, пасёлках Менскага раёна і гарадах-спадарожніках. Удзел у іх бралі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень чалавек.

Колькасць затрыманых сёння, мяркуючы па ўсім, найменшая за ўвесь час пратэстаў, бо дэманстранты шмат дзе трымаліся двароў, што ўскладняла рэйды сілавікоў.

Паводле звестак праваабаронцаў, падчас лакальных маршаў (на 16.33) затрымана 83 чалавекі. Спіс імёнаў і прозвішчаў публікуе spring96.org.

Па стане на 15:15, у спісе затрыманы ўжо 48 чалавек.

Паводле звестак праваабаронцаў, падчас лакальных маршаў (на 14.55) затрымана 33 чалавекі. Спіс імёнаў і прозвішчаў публікуе spring96.org.

У нядзелю 13 снежня ў Менску двары выходзяць на марш.

Не менш за 10 чалавек, паводле дадзеных праваабаронцаў, затрымана на гэту гадзіну падчас лакальных маршаў. Спіс першых затрыманых публікуе spring96.org.

Акрамя жыхароў Менска ў спісе адзін жыхар Смалявічаў (Менская вобласць).

Сёння ў Менску і іншых гарадах праходзіць Марш народнага абвінавачвання. Традыцыйная (18-я з пачатку пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года) нядзельная акцыя чацвёртую нядзелю праходзіць у новым фармаце — людзі збіраюцца на лакальныя маршы ў дварах і раёнах.

У Менску жыхары выйшлі на маршы ў многіх раёнах (Грушаўка, Каменная Горка, Зялёны Луг, Уручча, Новая Баравая, Сухарава, Лебядзіны, Сокал, Навінкі, Паўднёвы Захад, Чырвоны Бор, Ждановічы, Чыжоўка, Курасоўшчына, Масюкоўшчына, Вяснянка).

Людзі таксама сабраліся на сімвалічнай „плошчы Перамен”, пасля затрымання на якой загінуў мясцовы жыхар Раман Бандарэнка.

Відавочцы ў тэлеграм-каналах і чатах паведамляюць аб затрыманнях (у некаторых выпадках жорсткіх, з ужываннем спецсродкаў) на вуліцах Нёманскай, Кірыенкі, Адоеўскага, Бельскага, Жукоўскага, каля метро „Спартыўная”, у мікрараёне Уручча (вуліца Гарадзецкага). Сілавікі разагналі ўдзельнікаў маршу на вуліцы Маякоўскага.

***

Вялікая калона ўтварылася ва Уруччы, сілавакі затрымалі некаторы ўдзельнікаў. Жыхары Каменнае горкі прайшліся маршам вакол кварталу. Цяпер сілавікі спрабуюць адшукаць пратэстоўцаў у дварах. Па словах відавочцаў, адбыліся затрыманні ў двары па вуліцы Кульман, некалькі чалавек затрымалі па вуліцы Гарадзецкай, на Адоеўскага затрымалі мужчыну.

На плошчы Пераменаў гулялі вакол раёна і скандавалі „Я выходжу” — апошнія словы загінулага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі. 12 снежня мінуў роўна месяц з дня яго смерці. Крымінальная справа дагэтуль не заведзеная.

У Маяк Менск прыехалі сілавікі, знялі вялікі бел-чырвона-белы сцяг з агульнага балкона і з’ехалі, абышлося без затрыманняў.

У пасёлку Лебяж’ім бацькі з дзецьмі сабраліся каля елкі. Прыехалі сілавікі, але затырманняў не адбылося.

***

Людзі ідуць па вуліцы Калініна і скандуюць „Жыве Беларусь!”.

Недалёка ад станцыі метро «Партызанская» сустрэліся дзве калоны і зліліся ў адну.

У розных раёнах Менска сілавікі затрымліваюць на вуліцах мясцовых жыхароў.

Відавочцы ў тэлеграм-каналах і чатах, а таксама сацсетках паведамляюць пра затрыманні на вуліцы Нёманскай, каля метро „Спартыўная”, у мікрараёне Уручча.

Узмоцненыя групы сілавікоў у поўнай амуніцыі сёння патрулююць сталічныя вуліцы ў раёнах, дзе раней праходзілі нядзельныя маршы. Так, шмат сілавікоў заўважана ў раёне ЖК „Маяк Мінска”, на вуліцы Ракаўскай, ва Уруччы.

Жыхары Менска і шэрагу іншых гарадоў 13 снежня зноў выходзяць на нядзельныя маршы прыхільнікаў перамен, паведамляе БелаПАН.

Чацвёртую нядзелю запар акцыі праходзяць у новым фармаце — людзі збіраюцца на лакальныя маршы ў дварах і раёнах. Так, у Менску, не чакаючы поўдня, выйшлі на вуліцу жыхары Грушаўкі, Каменнай Горкі, Зялёнага Лугу і іншых раёнаў.

У Заслаўі (Менскі раён) марш пад бел-чырвона-белымі сцягамі прайшоў на мясцовай чыгуначнай станцыі.

Таксама людзі выйшлі на марш у Гародні.

Раніцай з боку мікрараёна Уручча ў Менск заехала спецтэхніка, якую на праспекце Незалежнасці сустракалі ўдзельнікі аўтапрабегу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Таксама спецтэхніка заўважаная на ўездзе ў горад з боку Партызанскага праспекта.

Упершыню за 18 тыдняў у нядзелю ў Менску не закрытая ніводная станцыя метро і не адключаны інтэрнэт.

***

Па інфамрацыі Белсату, калоны спецтэхнікі з сілавікамі рассяродзіліся па мікрараёнах Менску. Падобная сітуацыя была і ў мінулую нядзелю. Але гэтым разам сілавікоў практычна няма ў самым цэнтры сталіцы. Еўрарадыё паведамляе, што сілавікі ізноў палююць на пратэстоўцаў, карыстаючыся машынамі сваёй медычнай службы. Па Менску заўважана некалькі фальшывых „хуткіх”. На вуліцах сталіцы заўважылі вадамёты і сілавікоў з сабакамі. У прыгарадзе сталіцы Заслаўі група мясцовых жыхароў выйшла на чыгуначную станцыю і праскандавала „Жыве Беларусь!”. Гарадзенцы таксама ладзяць раённыя прагулкі.

Увогуле паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі ладзяцца ўжо больш за чатыры месяцы, беларусы дапамагаюцца новых выбараў, сыходу Лукашэнкі, вызвалення палітзняволеных, спынення гвалту і пакарання сілавікоў за з’дзейсненыя злачынствы.

***

На 12-00 запланаваны пачатак Маршу Народнага Абвінавачвання. Адпаведны анонс наконадні з’явіўся ў тэлеграм-каналах. Акцыя пратэсту пройдзе па-ранейшай тактыцы «ад двароў», у выглядзе маршу раёнаў альбо маршу суседзяў бяз выхаду на цэнтральныя вуліцы.

Між тым, у Менск зранку ўжо «традыцыйна» заганяюць вайсковую і спецтэхніку. Калоны сілавікоў рухаліся ва Уруччы і па Партызанскім праспекце. Бачылі і машыны з калючым дротам. На вуліцы Касманаўтаў дзяжураць кінолагі з сабакам. Разнастайная тэхніка сілавікоў стаіць каля Кальварыйскіх могілак. Нягледзячы на мароз, на плошчы Францішка Багушэвіча заўважылі вадамёты. Tut.by адзначае, што ў большасці краін іх забаронена ўжываць пры мінусавых тэмпературах, але ў Беларусі такой забароны няма.

Лідар Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка запісаў зварот з нагоды Маршу Народнага Абвінавачвання. Ён адзначыў, што за 4 месяцы пратэсту беларусы ўбачылі дэфолт улады і стварылі сотні сваіх нацыянальных ініцыятыў.

 Каментуючы закрыццё наземных межаў Беларусі з 21 снежня, Павел Латушка заўважае, што «Лукашэнка захацеў узяць у заложнікі ўсю краіну, але ў 21 стагоддзі праўды ўжо не схаваць за жалезнай заслонай». Па словах Латушкі, сённяшні Марш – гэта патрабаванне, каб усе вінаватыя ў злачынствах былі пакараныя, гэта адмова падпарадкоўвацца злачыннаму рэжыму. Лідар НАУ зазначае, што кожны, хто выходзіць на акцыі пратэсту, набліжае дзень перамогі народу і ўсёй Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин назвал победителей конкурса «Педагоги года Москвы»


Спорт в России и мире
Москва

Представители KAMA TYRES приняли участие в 57-й легкоатлетической эстафете


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
WTA

Повернення Калініної до топ-50 та втрачені позиції Світоліної. Оновлені тенісні рейтинги WTA та ATP


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

В арктическую экспедицию Росатома может отправиться школьник из Приамурья





Путин в России и мире
Москва

Создать комфортные условия для исследований и обучения


Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

В Польше заявили о зловещем плане Киева


Навальный в России и мире
Москва

Раз нет протестов, будут санкции: как навальнисты и команда Ходорковского меняют стратегию борьбы с Россией



Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Виктор Пинчук

Фотовыставка «Древнейшие пирамиды мира» пройдёт в Крыму



Москва

Закон о запрете на продажу любых вейпов в РФ внесут в Госдуму

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net