Што такое добразычлівы сэксізм і віктымблэймінг. Вялікая размова зь Вікай Біран пра мову варожасьці ў дачыненьні жанчын
Паразмаўлялі з дасьледчыцай культуры Вікай Біран пра варожую камунікацыю ў бок жанчын. Даведаліся, як добразычлівы сэксізм пераходзіць у варожасьць, як дзяржаўныя ўлады ўзрошчваюць у грамадзтве мізагінію і што рабіць, калі нянавісьць праявілі да вас.
