«Баімся за брата». Сёстры палітвязьня Плошчы Сьвятаслава Барановіча дагэтуль ня маюць ад яго вестак з калёніі
Былы палітвязень Сьвятаслаў Барановіч, асуджаны сёлета за напад на міліцыянта падчас леташняга «шэсьця недармаедаў» у Менску, накіраваны адбываць пакараньне ў калёнію № 1 у Наваполацку. Але гэта пакуль усё, што пра яго ведаюць сваякі і сябры.
